Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

з хлопчыкаў, пасвіць дробную жывёлу асобна, але не аддаляцца ад буйвалаў, якіх будзе пасвіць сам Маўглі.

Індуская паша бадай усюды складаецца з скал, хмызняку, парослых травой купінак ды яраў, сярод якіх жывёла разыходзіцца і знікае з вачэй. Буйвалы звычайна ціснуцца да лужын і балотных мясцін, дзе яны і ляжаць па цэлых гадзінах у цёплай твані.

Маўглі пагнаў іх на канец раўніны, дзе Вайнгунга выбягае з Джунгляў. Тут ён саскочыў з шыі Рамы, пабег да бамбукавага зарасніку і ўбачыў Шэрага Брата.

— Ах, — прамовіў Шэры Брат, — ужо не першы дзень я чакаю цябе! Але што ў цябе за справа са скацінай?

— Нічога не зробіш, — загад! — адказаў Маўглі. — Я цяпер вясковы пастух. Што чуваць пра Шэр-Хана?

— Ён вярнуўся сюды і даўно ўжо чакае цябе. Цяпер ён адышоў, не знайшоўшы тут досыць здабычы. Але ён мяркуе абавязкова забіць цябе.

— Добра, — сказаў Маўглі, — пакуль яго няма, ты ці хто-небудзь з Чатырох Братоў сядзіце на гэтай скале, каб я мог бачыць вас з вёскі. А калі ён вернецца, чакайце мяне ў яры каля дакавага дрэва, што расце сярод раўніны. Не варта лезці Шэр-Хану проста ў зубы!

Маўглі лёг у цяньку і спаў увесь час, пакуль буйвалы пасвіліся вакол яго. У Індыі пасьба скаціны — самы гультайскі занятак. Буйвалы ходзяць, хрумкаючы траву, кладуцца, зноў устаюць і нават не мукаюць, а нейк рохкаюць. Буйвалы рэдка гавораць паміж са-