Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Маўглі вельмі ўзрадваўся і ў тую-ж ноч, як афіцыйны вясковы работнік, далучыўся да гуртка, які кожны вечар збіраўся на каменнай тэрасе пад фігавым дрэвам. Гэта быў нібы вясковы клуб: стараста, старшыня, цырульнік, які ведаў усе вясковыя плёткі, а таксама стары Бульдэа, вясковы паляўнічы, валадар старой славутай стрэльбы — сустракаліся тут і курылі свае люлькі. На верхніх галінах сядзелі малпы і безупынна балбаталі, а ўнізе, пад тэрасай, была яміна, дзе жыла кобра. Гэтаму стварэнню, якое лічылася святым, кожны вечар прыносілі сподак малака. Старыя сядалі вакол дрэва, пыхкалі сваімі "гука" (люлькі) і гаманілі да позняй начы. Яны расказвалі