Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

калі яны пачыналі здзеквацца з яго за нежаданне гуляць з імі ці пускаць змея, або смяяліся з яго за няздольнасць вымавіць тое ці іншае слова, — тады толькі Закон Джунгляў, які забараняў не на паляванні крыўдзіць малое бездапаможнае дзіцянё, стрымліваў яго ад жадання разадраць грубіяна напалам. Ён сам не ведаў сваёй сілы. У Джунглях ён ведаў, што звяры дужэй за яго, а тут казалі, што ён дужы, як бык.

Вядома ён не меў аніякага ўяўлення, што такое страх. Калі вясковы жрэц сказаў яму, што храмавы бог будзе гневацца, калі ён не спыніць свае напады на мангавыя дрэвы, што належалі жрацу, дык Маўглі схапіў фігурку бажка, прынёс яе да жраца ў дом і