Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

далёка адсюль, пакуль у яго не адрасце новая поўсць. Ён вельмі апёкся! Ён пакляўся, што, вярнуўшыся, кіне твае косці ў Вайнгунгу.

— Ну, гэта яшчэ невядома! Я таксама даў сякое-такое абяцанне. Але слухаць навіны заўсёды прыемна. Я стаміўся сёння, вельмі стаміўся ад усіх гэтых нечаканых здарэнняў, Шэры Братка! Але ты заўсёды прыносіш мне весткі.

— Ты не забудзеш, што ты Воўк? Людзі не прымусяць цябе забыць гэта? — трывожна пытаўся Шэры Брат.

— Ніколі! Я заўсёды буду памятаць, што любіў цябе і ўсіх, хто жыве ў нашай Пячоры. Але я не забудуся і на тое, што Зграя мяне выгнала!..

— І што цябе таксама можа выгнаць і другая Зграя? — дадаў Шэры Брат. — Людзі не больш, як людзі, Братка, і словы людскія, што кваканне жаб у сажалцы. У наступны раз я буду цябе чакаць у бамбуках, на краі пашы.

На працягу трох месяцаў пасля гэтай ночы Маўглі бадай не выходзіў за вясковую ваколіцу: так ён быў заняты вывучэннем жыцця людзей.

Перш за ўсё ён вымушаны быў надзець на сябе тканіну, якая вельмі перашкаджала яму. Потым яму давялося пазнаёміцца з грашыма, сэнсу якіх ён аніяк не мог сабе ўцяміць, і нават з ворывам, у якім ён таксама не бачыў аніякага сэнсу.

У дадатак вясковая дзятва вельмі дапякала яго. Добра яшчэ, што Закон Джунгляў навучыў яго стрымліваць гнеў, бо там харчаванне і само жыццё выключна залежыць ад умеласці стрымлівацца. Але