Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ложак, вялізная гліняная скрыня-засек з забаўнымі малюнкамі, з поўдзесятка медных каструль, фігура індускага бажка ў нішы, а на сцяне — сапраўднае люстэрка, якія прадаюцца на вясковых кірмашах па восем грашоў.

Жанчына дала Маўглі добрую порцыю малака і хлеба, потым палажыла руку на галаву і зазірнула ў вочы. Ёй усё здавалася, што можа гэта сын вярнуўся да яе з Джунгляў, куды ўнёс яго тыгр. і яна прамовіла:

— Нату, о Нату!

Але не відаць было, каб гэтае імя было знаёмае Маўглі.

— Ці памятаеш ты той дзень, калі я падаравала табе новыя чаравікі?

Яна дакранулася да яго падэшвы, але скура была цвёрдая, як рог.

— Не! — сумна сказала яна. — Гэтыя ногі ніколі не насілі чаравікоў. Але ты вельмі падобны да майго Нату і будзеш маім сынам...

Маўглі адчуваў сябе неяк няёмка: ён ніколі яшчэ не быў пад дахам. Але зірнуўшы ўгару, ён заўважыў, што дах зусім лёгка разабраць, абы толькі захацеў, ды і вокны не мелі засавак.

"Ці варта быць чалавекам, — падумаў Маўглі, — калі не разумееш чалавечай мовы? Цяпер я такі самы дурны і нямы, як і чалавек, які трапіць у Джунглі. Абавязкова трэба вывучыць іхнюю мову!"

Маўглі нездарма вучыўся ў Джунглях, як пераймаць крык аленяў і рохканне парасят. Як толькі Месуа вымаўляла якое слова, ён дасканала пераймаў