Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

абразлівае прозвішча, якое яму даў Безвалосы, то злосць зноў вярнулася да яго. Цэлы год хаваўся ён у Балотах, і ў адну ноч, калі Нябесны Шакал (вячэрняя зорка) узняўся над Джунглямі, ён адчуў, што прыйшла яго ноч, і адправіўся к пячоры Безвалосага. І адбылося так, як абяцаў Тха: той упаў перад ім ніц, і Першы з Тыграў зламаў яму хрыбет. Ён думаў, што Безвалосы адзін у Джунглях, і што Страх забіты. Але вось ад поўначы пачуліся крокі Тха, і раздаўся голас Першага з Сланоў — вось такі самы, як цяпер..." (у гэты момант у горах прагрымёў гром, але ён не прынёс дажджу, а толькі сухі бляск маланкі, Хаці тымчасам казаў далей):

"Вось гэты голас пачуў ён. І сказаў Тха: "Дык вось якая твая літасць?" Але Першы з Тыграў, аблізваючы губы, прамовіў: "Якая бяда? Я-ж забіў Страх". І сказаў яму Тха: "О, сляпы вар'ят! Ты развязаў ногі Смерці, і цяпер яна будзе хадзіць па тваіх слядах, пакуль ты не памрэш. Ты навучыў Чалавека забіваць. Ніколі больш народ Джунгляў не пойдзе да цябе, толькі Страх будзе хадзіць за табой. Зямля будзе правальвацца пад тваімі нагамі, ліяны будуць абвінацца вакол тваёй шыі, дрэвы будуць вышэй, каб ты не мог даскачыць да галін — і нарэшце, Безвалосы здыме тваю скуру, каб загарнуць у яе сваіх дзяцей