Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Страху і зламаю яму карак!" Усю ноч бег ён к пячоры, але дрэвы і ліяны, памятаючы загад Тха, апускалі галіны і ставілі знакі на яго бакі, спіну, лоб, шчокі. Дзе яны дакраналіся, там заставаліся плямы і палосы на яго жоўтай скуры. Гэтыя палосы яго дзеці носяць і да сёнешняга дня. Калі ён прыбег у пячору, Страх, Безвалосы, падняў руку і назваў яго — "Паласаты, які прыходзіць уначы". Першы з Тыграў з жахам адступіў і, выючы, пабег назад у Балота".

Маўглі, седзячы ў вадзе па самы падбародак, ціханька хіхікаў.

"Ён так моцна скавытаў, што яго пачуў Тха і спытаўся: "У чым справа?" І Першы з Тыграў, задраўшы сваю галаву к маладому небу, якое цяпер такое старое, сказаў: "Аддай мне маю моц, Тха! Мне сорамна перад усімі Джунглямі, бо я ўцёк ад Безвалосага, і ён нават аблаяў мяне". "Чаму?" — спытаў Тха. "Таму, што я запэцканы балотнай тванню", адказаў Першы з Тыграў. "Ну дык паплавай ды пакачайся па мокрай траве, і калі гэта