Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тацца да яго з сваімі спрэчкамі. У тыя дні Першы з Тыграў жывіўся пладамі і травой разам з усімі іншымі. На яго скуры не было яшчэ ніводнай палоскі, ніводнай пляміны. Жыхары Джунгляў прыходзілі да яго без страху, і слова яго было законам для ўсіх Джунгляў. Не забывайцеся, што мы тады складалі адзін народ. Але вось у адну ноч адбылася сварка паміж двума аленямі, — звычайная сварка на пашы, якую вы вырашаеце, пастукаўшыся рагамі і пярэднімі нагамі, — і кажуць, што калі адзін з іх стаў перад Першым з Тыграў, які ляжаў сярод кветак, то неяк штурхануў яго сваім рогам. Першы з Тыграў забыўся, што ён уладар і суддзя Джунгляў, кінуўся на аленя і зламаў яму шыю. Да гэтай начы ніхто з нас не паміраў. Першы з Тыграў ашалеў ад паху крыві і ўцёк у Балоты Поўначы, а мы, застаўшыся без суддзі, пачалі біцца паміж сабою. Тха пачуў гэты шум, вярнуўся, даведаўся ў чым справа і аддаў загад дрэвам і ліянам Джунгляў, каб яны адзначалі забойцу аленя. І сказаў тады Тха: "Хто-ж цяпер будзе Ўладаром над Джунглямі?" У адказ на гэтыя словы выскачыла Малпа, якая жыве на дрэвах: "Я цяпер буду Уладаром Джунгляў!" Засмяяўся Тха і сказаў: "Хай будзе так!" і пайшоў разгневаны.

"Дзеці, вы ведаеце Шэрую Малпу. Яна была тады такой самай, што і цяпер. Спачатку яна скрывіла разумную міну, але ўжо праз хвіліну пачала чухацца,