Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

там, дзе ён правёў барозны ў зямлі сваімі клыкамі — пацяклі рэкі, а там, дзе ён тупаў нагамі — стварыліся сажалкі. Калі ён трубіў у свой хобат — вось гэтак! — дык дрэвы падалі. Вось якім чынам Тха ствараў Джунглі, так і мне расказвалі.

— А казка не схудала ад перадачы, — шапнула Багіра, а Маўглі хіхікнуў у кулак.

"У тыя дні не было ні збожжа, ні дыняў, ні перцу, ні цукровага трысця. Не было тады і маленькіх хат, якія вам усім вядомыя. Народы Джунгляў нічога не ведалі пра Чалавека і жылі ў Джунглях, як адно племя. Але вось яны пачалі сварыцца з-за харчу, хоць кармоў хапала на ўсіх. Яны заленаваліся, кожны хацеў есці на тым месцы, дзе ён ляжаў, накшталт таго, як часам і мы гэта робім, калі вясна бывае дажджыстая. Дык вось, Тха, Першы з Сланоў, старанна ствараў новыя Джунглі і адводзіў рэкі ў іхнія рэчышчы. Ён не мог адначасова быць усюды, таму паставіў Першага з Тыграў уладаром і суддзёй над Джунглямі. Усе жыхары Джунгляў павінны былі звяр-