Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хоць вочы у глуб паўпадалі —
Цябе, бач, усё выгледалі —
Хоць раз ешчэ ўбачыць хацелі;
А чым ты атходзіў далей —
Яны западалі глыбей,
Пакуль не запалі у глуб.

(Працягае рукі).

Даткніся, — мая вось рука
Хай скажа табе, што ня труп
Прышоў да цябе із магілы…
Ня бойся, мой мілы!

(Падыходзіць).

Чаго-ж ты увесь пабялеў?
Дрыжыш, як у полі асіна.

(Раман апіраецца аб сьцяну).

Гануля (да сябе).

Хістаецца — ён абамлеў…
О Божэ! ўсяму я прычынай.

(Да Рамана).

І ты, ты баішся мяне?!

Раман (непрытомна).

Га! прошласьці труп — белы труп!..

Гануля (горка).

Я — труп? О не, мілый мой, не!
А труп мо, дык іншы — ня с тых,
Што ў маці — зямельцы лежаць,
А іншы — із трупаў жывых, —