Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ня рэдка іх можна спаткаць.
Яны не ў магілах гніюць,
А носюць магілы ў сабе,
Схаваны ў грудзей ўласных глуб…

Раман (так сама).

Цябе-ж гэта бачу, цябе?!
Мест словаў — атрута струіцца
З глыбокай-глыбокай крыніцы
Душы…

Гануля.

О! Ў глуб тэй душы
Палохайся ты загледаць:
Там енкі, там стогны чуваць;
Яны — горш магільнай цішы,
Там сэрцэ, запёкшысь ў крыві,
Шчарнела горш гробаў цямні.
Пад векам — пакрыўкай труны —
Сто раз дух ачнецца жывы
І сто раз сканае ізноў,
Ня вынясшы болю свайго.

Раман (так сама).

Чые-ж гэта словы, каго?..
Кроў брызгае гэтак балючэ
І паліць пажарам пякучым
Душу маю… Хтосьці гавора,
А словы агнёў цэлым морам.
Ліюцца…