Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нешчасны, сваімі рукамі
Скапаў сыну роднаму яму,
І сам, бедны, лёг у магілу: —
Крыж стаў у канцы не пад сілу —
І сэрцэ ў грудзях разарвалась, —
За шмат, відаць, сьлёз там набралась!..
Бяздольны!..

Ходзіць нэрвова па пакоі; у вачах паяўляюцца непрытомные блыскі).

Татуля! Ўраз сына
Ў жалобнай убачыш краіне.
На гэтай бяздольнай зямліцы,
Стаючы ў парозі грабніцы,
С табой прымірыцца ён хоча;
За ўсё — за бяссонные ночы,
За душу маю катавану,
За мукі Ганулі каханай,
За сьлёзы жаўцёвай гарычы,
Каторых сам Бог не палічэ,
За моладасьць ўжо разьбітую, —
Татуля, за ўсё я дарую!
Судзьдзёй табе сын твой ня будзе,
Хай лёгка Хрыстос цябе судзе.

(Апускаецца бяз сіл на софу з глухім стогнам, Раздаецца, званок, — уходзе сестра міласэрдзя — Гануля, Раман падымаецца с софы і аткідаецца да сьцяны, гледзючы на кабету непрытомнымі вачыма).

Гануля (падыходзючы; дрыжачым голасам).

Ня бойся, мой мілы,
Ня труп я з магілы,
Хоць белы мой твар, як мука;
Хоць вочные ямы счарнелі,