Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзея III-я.


Дом вясковай плебаніі. У кабінэце на софі ляжыць Раман — ксёндз — с кніжкай у руках. На твары яго чырвоные плямы сухот. Кашэль раз-у-раз прарывае цішыню; вочы блішчаць гарачкай. Разлегаецца званок — уходзіць доктар.

Доктар (жартабліва).

Як маемся!

(Падае руку).

Ўжо вы адзеты?
Не надта, каб добра нам гэта;
Каб сьмела ўжо можна устаці,
Даўжэй трэ было-б палежаці.

Раман (неахвотна).

Скажыце, мне пане, на што вы
Мне сілай кдадзеце аковы
Жыцьця? — Шак яно дагарае.

(З раздражненьнем).

І сам ты надзеі не маеш,
Каб я быў здаровы.

Доктар (с сілай).

Маўчыце!
Ось лепей мне пульс пакажыце.

(Бярэць руку Рамана і глядзіць на гадзіннік; твар доктора пахмурнее).