Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Раман (з усьмешкай).

Ну што — не цекавые весьці?

Доктар (нехаця).

Не-е-е!

(Жыва).

Болей трэ толькі вам есьці.
І сьвежаго воздуху многа.

Раман (горка).

Ха-ха-ха! Й болей ня трэба нічога?
І гэта здароўе даць можэ!

(Шчэплівае рукі).

Эх, Божэ, ты, мілы мой Божа!.

(Да доктора).

А што-ж мне дасьць ваша навука?
На хворай душы маей мука…
Боль сэрца… Тут хіба ўжо, пане,
І вашай навукі не стане!..
Гдзе-ж лекі, ўняць каб мучаніну
Душы ўсей, хваробы прычыну,
Што зводзіць жыцьцё да астатка!..

(Горача).

Ты лечыш с канца не с пачатка…

(Бяссільна апускаецца на софу).

Доктар (спакойна, ня слухаючы).

На станцію высланы коні:
Сестра міласэрдзя сягоньня