Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Раман.

Бач, Ганю: ёсьць голад дваякі:
Адзін — яго знае усякі,
Хто хлеба у хаце не мае:
Другі — яго той толькі знае,
Хто духам з зямлі адарваўся —
Да неба-ж высот не дастаўся.
Ды знай, хто раз неба убачыў —
К зямлі не павярне іначэй,
Як з голадам страшным у душы,
Што мозг, душу, сэрцэ ўсё ссушэ,

Гануля.

Ты сумны чагось, даражэнькі!
Чаго, мой саколік міленькі?
Чаго? — Раскажы ўсё Ганулі.
Ці госьці так думкі папсулі?..
Лепш кінем мы гутарку гэту;
Што нам да дюдзей, што да, сьвета?
Ў цябе, мой міленькі! ёсьць Ганка,
Ў мяне-ж — мой саколік, Раманка, —
Ці-ж гэтаго нам не хапае?

Раман (горача тулячы яе да сябе).

Ты зорка мая залатая!

(Цалуе яе).

Заслона.

|}