Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як хвалі — і ён так праміне,
Ня змуціўшы вод на глыбіне —
Ды йзноў с ціхай моцай струіцца…
А іншы ёсьць дух, як крыніца:
З нутра яго бурны патокі
Лятуць, грымяць фаляй высока,
Пакуль у нутры сіл хапае;
Німа іх — і ўсё замірае,
І гіне жыцьцё чэлавека…
Так ёсьць і так было ад веку.

(Паўза. Спакайней).

Мяне да вясковаго люду
Дух цягне іх — вольны ад жуды;
Яны не цікуюць нічога —
Ім простая ўсюды дарога:
«Усё даў нам добры Бог з неба,
«Затое кахаць яго трэба».
Ім сьвет яб сабе сам гаворэ.

Гануля.

Ты кажэш: німа у іх гора,
Раманка міленькі. Дарэмне:
Яны больш паноў церпяць — пэўне,
Ці ёсьць горшы боль, калі ў хаці
Німа куска хлеба дзіцяці;
Калі ў вачах чахне дзіцятка,
Ціж мала цярпіць тады матка?
Раманка! ты толькі не бачыў:
Сьлязьмі яны горкімі плачуць.
Паны?.. ім усяго хапае,
З іх голаду жадзен не знае,