Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Раман (з дзіўным смуткам і каханьнем у голасі).

Гануля мая дарагая,
Мой сьветлы пременейчык сонца,
Ў жыцьця майго цёмным ваконцы!


(Паўза. Горка).

Пракляты той дзень і гадзіна,
Як пана радзіўся я сынам,
Як зводнай навукі туманы
Зацьмілі мой сьвет счараваны,
Даўнейшую веру забралі,
А новай — ні ў вошта не далі!..
Бывала, шэпталі мне зоркі
Знаёмые сэрцу гаворкі,
І сьніўся ў гары мне дом Бога
С праменнай малочнай дарогай,
Палёў шыр, пуговы каберцы —
Наўкол ўсё так блізкае сэрцу…
Сягоньня усё ўжо іначэй —
У іншых калёрах ўсё бачу,


Гануля.

Чаму гэта, мілы?

Раман.

Бо былі,
Бач, людзі, што думаць вучылі;
Мне веру старую забралі,
А ў замен нічога не далі.

Гануля.

Ты, мілы Раманка, сын пана,
Разумны ты, эдукаваны, —