Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мая ты сьветлянзя зорка!…

(Паўза; уздыхаючы).

Ох, мучыць мяне іх гаворка!

Гануля.

Мой мілы!..

(Сядаюць на лаўцэ, Гануля аперае галаву на грудзях Рамана. Месяц сьвеціць праз галіны).

Раман.

Ганулька! Кахаеш?…

Гануля.

А ты йшчэ аб гэтым пытаеш,
Мой мілы саколік! Мой Божэ,
Ці больш хто кахаці ўжо можэ?!
Ці со сну ўстаю, ці кладуся, —
Табе так, як Богу, малюся;
Ці тку, ці праду лёну жменькі, —
Стаіш ты ў вачах, як жывенькі, —
Забудуся што і рабіла,
На сэрцы так лёгка так міла —
А дзівіцца часам матуля:
— «Што гэта с табою, Гануля?
«Што тут за такая прычына?
«Дурэеш чагосьці, дзяўчына».
А я памаўчу, засьмяюся,
Ды зноў за работу бяруся.
А ты йшчэ пытаць, ці кахаю?..