Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Раманку майго дарагога…
Вось дзіўная долі дарога!

(Паўза).

Ды дзіва-ж было пакахаці!
Такога з лучынкай шукаці:
Як гляне — што мёдам памажа,
Бы сонцэм сагрэе — як скажэ;
Вось слухаць і слухаць здаецца —
Так гутарка складна ліецца.

(Паўза).

Якраз год таму мы спаткалісь:
Я помню — ў дварэ жыта жала, —
Гукаў ён са мной і сьмеяўся…
Такім мне у сэрцы й астаўся,
Заўсёды такім яго бачу, —
Ды якжэ-ж быць можэ іначэй,
Калі ў сьне, на яве, дзень з ночай
Стаяць мне ў вачах яго вочы,

(Са стараны двара выходзіць папіч, Гануля грываецца).

О йдзе ўжо, ідзе мо́й Раманка!
Не дарма чэкала тут Ганка.

(Падбегае да яго).

Даўно ўжо, мой мілы, чэкаю…

Раман (вочы яго сьвецюць каханьнем; прицягівае да сябе Ганулю).

Выбач мне, мая дарагая…
Ды к бацьку прыехалі госьці,
Сядзелі там доўга чагосьці,
Ці можэ мне ўжо не цярпелась —
К табе ісьці, Ганя, хацелась.

(Цалуе яе).