Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзея II-я.


Стары сад панскі. Пад дзерэвам лаўка, На небі сьвеціць месяц. З-за кустоў показываецца Гануля.

Гануля (азіраючыся).

Нема йшчэ! Што-ж гэта такое?
Мо здарылася штосьці благое?
Сягоньня мяне стара маці
Трымала так доўга ў хаці;
Ўжо думала тут ён — чэкае,
Аж не — наша лаўка пустая…

(Пауза).

Ды прыдзе Раман мой міленькі,
Саколічэк мой даражэнькі;
Ён знае, што жджэ тут Гануля,
Ўцёкшы тайком ад матулі,
Мо ён ў кустох дзе схаваўся?…

(Прыслуховаецца).

Во шорах якісьці раздаўся.

(Патходзе да кустоў і варочаецца назад).

Не — пуста — нема там нікога!

(Сядае на лаўку. Задумываецца).

Вось звёў Бог ў вадно дзьве дарогі, —
Ніколі і ў сьне не прысніла,
Ды вось паніча палюбіла,