Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маёнтак страціць дарэмне.
Кажуць, што ён з мужыкамі
Вось так, як быццым і з намі:
Руку ім, бач, падавае —
Гэта-ж прыкмета благая.

Гаспадар.

Я гэта й сам, браткі, бачу,
Ды якжэ-ж зробіш іначай?
Са мною дзіўне ён скрыты.

Саўковіч.

Ды ці-ж у цеме ён біты?!
Маёнтак ваш ешчэ, пане,
Як гаспадарыць ён стане,
Тады лад новы пакажа.

Панкратоўскі.

Ось, я вам браце параджу:
Вы яго лепш не трымайце,
А ў сэмінар’ю аддайце —
Гэта хлеб лёгкі і поўны,

Саўковіч.

Там — ксёндз-прафэсер мой кроўны, —
Вось і пратэкція будзе.

Гаспадар.

Дайце-ж падумаць мне, людзі,
Мо гэта й добра?