Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Залатым путам акруце, —
Пойдзеш, як конь у хамуце,
Выйдуць «ідэі» з галоўкі,
Будуць валы і кароўкі,
Будзе і грошыкаў многа;
Ўсім гэта сама дарога.

Гаспадар.

Дай Божэ! Гэтак і трэба,
Зямлі досьць будзе і хлеба…
Ну, піце, ешце, паноўе!

Панкратоўскі.

За усіх дзевак здароўе!

(Пьюць. Раман пагледае ў вакно, ўрэшце выходзіць у дзьверы).

Панкратоўскі (да гаспадара).

Дык вашы, мілы суседзе,
Так не далёка заедзе;
Яму ня быць гаспадарам,
Толькі — якімсьці пісарам.
Якіесь новы ідэі
Яму там горад навеяў:
Ён з мужыком за пан-браты,
Ходзе ў мужыцкіе хаты —
Наўкол гаворуць так людзі.

Саўковіч.

Ён гаспадарам ня будзе,
То гэта болей як пэўне;