Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Панкратоўскі.

Вядома!
Малодшы хай будзе дома,
Ды яму кніжнай навукі
Не шмат даваць трэ’ ў рукі;
Нашто памешчыку трэба
Зоры лічыць сярод неба, —
Ён не на зорах хлеб сее;
Лепш гаспадарыць хай ўмее.

Саўковіч.

Гэта — найлепшая штука.
Нашто ім гэта навука?
Толькі ў галовах марочэ.

Гаспадар.

А як Раман не захочэ?

Саўковіч (скора).

Ну, а вы-ж, браце, — не бацька?
Толькі вазьміцеся хвацка…

Панкратоўскі.

Бачыце справы такіе:
Ён нам парадкі старые
Псуе. Сышоўся с хамамі,
Якбы з якімі сябрамі,
На полі з імі гукае…
Ці-ж пану так выпадае?