Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Гдзе Вілья у Нёман ліе свае хвалі,
Я ў сумнай задуме стаю;
Купаецца месяц ў вод чыстым крыштале,
Яны-ж с ціхім шумам плывуць усё далей,
Душу к сабе цягнуць маю.

Здаецца, штось шэпчэ у цёмнай глыбіне,
Здаецца, штось маніць, заве;
— Хадзі, — ў нашай глыбі ціхой сапачынеш,
Журба ўжо ліхая на векі загіне, —
Тут толькі ўцячэш ад яе.

Хадзі, — мы у нашы сярэбраны хвалі
Спаўём, як дзіцятка, цябе,
І рыбак адгонім, каб сну не зганялі,
І скажэм, каб вербы шумелі, пеялі —
Сны-байкі шэпталі табе!…