Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці малілась яна, ці кляла мо каго,
Заглядзеўшысь на штосьці у далі.

А руцяны вянок у праменьнях агнёў
Брыланцістай расіцай ірдзіўся;
Ці то дожджык скрапіў, ці мо толькі раса,
Ці сьлязьмі маладой ён абліўся?

Раптам — Veni Creator — азваўся арган,
Расплыліся бурлівые тоны;
Хіcтанулась Галіна, зьбялеўшы, як сьмерць,
І легла на каберцу са стогнам,

Разаслалась сьняговая вэлёна бель
Ваўкруг цела абмершай дзяўчынкі,
З вусн яе паплыла тонкай стужачкай кроў,
На шчэках заблішчэлі сьлязінкі.

Дарма звалі яе дружкі, клікала маць,
Дарма клікаў жаніх некаханы, —
Разарвалася сэрцэ ў дзявочых грудзях,
Зацягнуліся вочкі туманам

Ліш вяночэк адзін зелянеў, як даўней,
Ды расой брылянцістай ірдзіўся,
Ці то дожджык скрапіў, ці халодна раса,
Ці мо сьлёзкамі так ёй скрапіўся?…

Вось с тагошняго дня маей руты вянок
З дня на дзень зяў і сох што раз болей;
Ці вады не ўзлюбіў, ці то гэтак ён шчах,
Над Галінчынай жалючысь долей?

І цяпер у мяне ён стаіць на вакне,
Пачарнелі зялёны галінкі,
Ліш пад час сярод дня заблішчыць штось на, іх —
Ці раса то, ці можэ сьлязінкі?

|}