Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рута.

У гаршочэк зямлі я даўно ўжо калісь
Кветку руты жывой пасадзіла;
Палівала яе, дагледала яе, —
Мая рута на дзіва ўрадзіла.

Расплеталісь кусткі, як вяночкі, лісткі
Аплялі мой гаршочэк наўкола;
Дзеўкі замуж ішлі — з маей руты вілі
Вянкі дружкі, пасеўшы ўвакола.

Сколькі-ж песень тады тут лілося над ёй!
Галаскі, як званочкі, зьвінелі;
А руцяны вянок зелянеўся, як луг,
Патануўшы ў вэлёнавай белі.

І хоць рвалі яе, хоць шчыпалі яе, —
Маей руты саўсім не ўбывала:
Зелянела яна, красавала яна,
Мой гаршочэк вянком аплетала.

Толькі помню я раз, на Вялікдзень, якраз,
Да Галіны прыехалі сваты;
Дзеўка ўпёрлась ня йсьці, дый змусілі бацкі,
(Малады быў ўжо надта багаты).

З маей руты сплялі ей зялёны вянок;
Многа сьвечэк гарэла ў касьцелі,
Маладую ўвялі… а твар белы яе
Йшчэ бялей ад вэлёнавай белі.

Чорны вочы сухім заіскрылісь агнём,
Вусны дрогнуўшы штось зашэпталі;