Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Раніца.

У вакно маё яснасьць глядзела,
Ўсходам ясных, вялікіх вачэй
З русалчаных сьвятлістых плячэй;
Росы мглістые хваляй ляцелі…

Яе вусны штось ціха шэпталі:
Туды звала здаецца яна,
Гдзе с праменьнямі ветры гулялі
Ды віднела палёў шырына…

— Хадзі, пойдзем, пакінь нуду злую,
Хадзі, пойдзем далёка са мной;
Завяду цябе ў ясны сьвет мой
І ўсе чары яго пакажу я.

І праменьні ў вакно мне кідала
І красою маніла сваей,
І ў душы мне сьвятлеці пачала
Пад пагляд яе сьветлых вачэй.