Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Памятны дзень.

З лет даўнейшых маіх помню дзень я адзін:
Весна была, скаўроначак пеў;
Каля ног серабрыстая рэчка плыла,
А над ёй лазьняк ціха шумеў.
Я — дзіцяцяй ешчэ — чуць падросткам была, —
Шоў петнаццаты год мне тады;
У той дзень я над рэчкай вяночкі віла,
Прыгледаючысь ў люстры вады.
Поўна сетка мая ўжо была матылькоў,
Вянкі пышнай лежалі гурбой,
Прымерала я іх, сьмяючысь як дзіцё…
Ты зьявіўся тады прада мной.
У той памятны ясны і сонечны дзень,
Як цябе толькі ўбачыла я, —
Ўраз прапалі на век жывасьць гуляў маіх
І дзяцінная ўцеха мая.
Як-бы Бог хараства, ты стаяў прада мной
С сьмелым поглядам дзіўных вачэй;
Многа новых, незнаных мне дум пабудзіў,
Сэрцэ білась сільней і сільней.
Посьле, помню, як лёта ўсё ў міг нам прайшло;
Часта мы спатыкалісь с табой, —
Я любіла цябе усім сэрцам маім,
Усей сілай душы маладой.
Прышла восень с сумлівым халодным дажджом,
Туманамі зямлю спавіла,
Птушкі ў вырай пачалі усе вылетаць;
Нам расстацца пара падыйшла.
І рассталіся мы, і рассталісь с табой…
Як? — Ня помню — надарма пытаць…
Адно толькі с тых пор болей я не магу
Па дзіцячаму пець і гуляць.