Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адна.

Адна, ізноў адна, як колас той у полі
Не сьцяты ў час жніва нагострэным сярпом,
Зламаны ветрамі гулячымі на волі
Між апусьцелых ніў, спадосканых дажджом.

Адна, ізноў адна… Тужліва сэрцэ ные.
Наўкола пуста, глуш… Ноч цёмная стаіць,
А за вакном віхор так жаласьліва вые,
Якбы сканаць ня мог, няхочучы больш жыць.

І сумна, сумна мне. Дзе-ж той каго любіла?
Дзе-ж тые, што мяне любілі так даўней?!…
Адны забыліся, другіх ўзяла магіла…
І жаль мне прошлых мар, шчасьлівых шкода дней.

Адна, ізноў адна… А вецер думцы ўторыць
І стогнамі мяне ўцешае ён сваймі:
— Я — брат табе, я друг, мне стогнучы гаворыць,
Адзін нас ломіць боль — дык плачмо-ж разам мы!…