Старонка:Курганная кветка (1914).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Не хачу я нічога казаці табе,
Бо баюся што ў словах маіх
Выліецца каханьне маё для цябе,
Што усё зразумееш ты з іх.

Не хачу я глядзець, каб з маіх ты вачэй
Тайны сэрца майго не згадаў,
Каб паблеск іх таёмных, гарачых лучэй,
Як цябе я люблю — не сказаў.

Я каханьне маё пахаваю ў душы,
Спакой сфінкса на твар налажу,
І хоць сэрцэ ад болю сканае ў грудзях,
Я нічога табе не скажу.

А калісь, як на вечны спачын адыйду,
І земля як пакрые мяне,
Ніхай вецер з магілы маей паляціць
І слоў колькі табе пашапне.

Хай зязюля вясной кукаваньнем ў гаю
Аб любві табе кажэ маей,
Хай гавораць аб ёй кветкі пахам з лугоў
І пеяньнем сваім салавей.