Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Каб радзила спарней дабрыну,
Каб—баронку стаўляй к жытцу с краю—
И ўтрымала жытцо барану.
Я грудзями прыльну к сенажаццэ,
Малиць стану даваць больш сенца,
Ў кветках вечна каб ей красавацца,
Кветкиб шчасцям цвяли для касца.
Кнейи гукну, каб гордай, скупою
Не была, дроў давала людзям,
Памагла ваеваць йим с зимою;
Шумоў бору падслухаю сам.
А прыду к свайму ў вйосачку люду,
Пачну с хатки да хатки хадзиць,
Жалець сэрца, душы там ня буду,
Буду пець, буду йграць и будзиць.

|}

19 10/IX 06.




Ой, чаму на хаты гэтые.

Ой, чаму на хаты гэтые
Сышла восень с халадами,
Кали людцы не сагрэтые
Трасуцца пад лахманами?!
Ой, нашто, нашто нишчаснага
Парадзила мяне маци,
Кали доли, шчасця яснага
Не магла с жыццйом мне даци?!
Цяжка з вихрам жыцця бицися,
Горш як з бурай хвойцэ ў поли,
Но цяжэй жыцця пазбыцися,
А яшчэ цяжэй — нядолі!

19 26/VII 06.