Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гей, жнйомце, бабки и дзяучынки,
Гаруйма, горэ не напасць;
Пан справиць гучныя дажынки,
За пот, кроў, слйозы водки дасць,
Мы будзем пиць,
Як горэ п’йом
Паноў хвалиць,
И дружна йим
Скрозь слйозы песню прапяйом.

|}

19 2/IX 06.




Да сваих думак.

Думки, думки весялушки!
Скуль вы узялися,
Што у мыслях, нибы птушки,
Песняй азвалися?
Ци навеяў вецер вольны,
Што на горах скачэ,
Што у плоце, як бяздольны,
Па сиротках плачэ?
Ци бурливыя паводки
З вадой вас прыгнали,
Што вясною час каротки
Зямельку змывали,
Затапляли, заливали
Далины и горы,
Аж сябе ў моры схавали,
У глыбоким моры?..