Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дык любимося, суседзи!
Киньма сварки, звадки,
Жыйма, як родные дзеци
Аднэй нашай матки.

|}



Шавец

Я шавец-маладзец,
Знаю дзела свайо,
Слухаць мусяць мяне
Капылы и скур’йо.
Пры варстаце маим
Дружна праца идзе,
Жонка дратву прадзе,
Вучень сучэ яе.
Я сам «крой» намачыў,
На капыл нацягнуў,
Стуки-стук! малатком,
Шылам, дратвай махнуў,
Падашву прылажыў,
Нагнаў штыфтаў кругом,
Абсац гладка прыбиў,
Дый падкоўку на йом;
Капыл выдзер, и вот
Бот на траме висиць,
Эй, дзивуйся, панок,
Добра будзе насиць.
Эй, дзивуйся, хто жыў,
Яки майстэр я зух,
Бот, камаш, чаравик
Вам састрою удруг.