Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

И багат бы я быў,
(Хоць ня бедзен и так),
Каб лапцей не насиў
Наш мужык, небарак.
Ой былож бы, было
Заработку, трудоў,
Часцей сотку б злавиў,
Угасциў бы дружкоў!
Но йон хиба тады
Стане боты насиць,
Як ня будзе с чаго
Лык на лапци лупиць.

|}



Песня а песнях.

Туды й сюды, там да сям
З думкай злйотаў ўслужнай,
Во й гатова песня вам!
Пейце тольки дружна;
А жылаж каб век вяком,
Спишу на паперы,
Бо, што списана пяром,
Ня выйме й сякера,
Песни, знайце, божы дар,
Шанаваць йих трэба;
Кепски з нас той гаспадар,
Што немае хлеба;
И бяз песен жэ народ
Што йон варт быць можэ?
Йон и цйомны, як той скот,
И бяды ня зможе.