Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Бедны гаротны,
Шкода такога.
Каля хацинкиж
Вецер заводзе,
Знай ты, нешчасны,
Стужа надходзе.
Знай ты, нешчасны,
Знай ты, убоги,
Будзеш марозиць
Руки и ноги.
Да места возик
Дроў будзеш везци,
Сивер табою
Будзе ўсйо трэсци.
Будзеш калеци
Ночкай у поли,
Каб здабыць дзеткам
Хлеба, круп, соли.
Лоб счырванее
Плечы спацеюць,
Ноги у лапцях
Акачанеюць,
Будзеш ты сеяць
Слйозы па полю,
Дый праклинаци
Горкую долю,
Й змучаны гэтак
Працай, марозам,
Знайдзеш магилу
Недзе пад возам.

|}