Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Линуць багаццем
Не пажалеиш.
Збожэм насыплеш
Поўна аруды,
Будзе, эй будзе
Золата груды.
Дзикаж ты бьешся,
Восень а шыбы
Беднай мужыцкай
Хатки—сялибы.
Хатка старая
Стогне, трасецца,
Туж, туж бязсильна
Рухне, здаецца.
Бедные людцы
Крыюцца ў хатцы,
Страшна йим, страшна,
С холадам знацца.
Дзеци худые
Туляцца к печи:
Босые ноги,
Голые плечы.
Да йих палезла
Нитки сукаци
Ў зрэбнай спадницы
Хворая маци.
Ўсеўся на лаве
Згорблены бацька.
И ўвесь аддаўся
Думцэ бедацкай.
Вот нибы восень,
Думае гэтак,