Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Так ты, брат, пажалей мужыка,
Каб было яму жыць висялей!
Пажалей,—не атсохне рука,
Пажалей ты яго, пажалей!
Пажалей, бо з яго цямнаты
Кожны рад карыстаць заўсяды;
Пажалей ты яго сираты,—
Бо на свет много прыдзе бяды,
Бо за крыўду сваю адамсциць.
Свиням будзе крыви ни пабраць!—
Адамсциць, аж земля задрыжыць,
Аж вихры зашумяць, загудзяць!

|}



Гониш мяне, паничок…

Гониш мяне, паничок,
Не ў пару ис хаты,
Што я бедны мужычок,
Доляй нибагаты.
Гониш с хаты, хаця я
Плациў акуратне,
Хоць за гоньки, дом з гнилля
Драў ты грош астатни.
…Циж на тое табе Бог
Даў багацця боли,
Каб ты бедных душыць мог
Як быкоў у поли?
Гей, с табой жэ мы браты,
Як личыць з Адама,
А ты гониш?!.. кабжэ ты
Цягаўся так сама!