Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Каб цягаўся рабаком,—
Бо рабак тыж прэце,—
И пазнаў, як бидняком
Кепска жыць на свеце?!

|}



Лапци.

Не праклинайце
Лапцяў липовых,
Не пагарджайце
Лапцяў лазовых.
З йими шануйце
Цяжкую працу,
Лапатник кормиць
Пана с палацу
С часам жэ лапци,
Гаю, ой гаю!
Выпрэ дастатак
З нашага краю;
Людзи абуюць
Боты, камашы,
Прыдзе загуба
На лапци вашы,
Но з йих адзин хоць
Мусе астацца,
Ў цэркви зависне,
Дый на падкладцэ.
Вушкам аборай
Скурай пад сподам
Памяткай будзе
Прышлым народам.