Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

О, каб жэ цяпер вы, яснеючы зоркай,
Мил’йонами сонцаў зардзели для нас!
И гэтые сонцы, ды ў нашы ваконцы
Унесли с сабою шчасливасци час.
Нас восем мил’йонау!—эх! би нам паклоны,
Чужник ўсяк, прылипшый да нашай зямли!
Нас восем мил’йонаў… зличы хто, шалйоны!
А гора чамуж мы й кайдан не змагли?!
Но досьць нарэкаць, як кались за прыгону!
Жычэння да вас лепш адно йшчэ ляци:
Каб гэтые носем и с чымсь милийонаў
Ўсе ў вашэй Суполцэ сябрами были.
Гэй, дзивы над дзивы, мкне гоман грамливы!
Глядзице, ўстае беларуски народ;
Айчызну будуе на борах, на нивах.
Што гэта?—то йдзеи, то праўды прыход.

|}



Атплата кахання.

(Здарення праўдзивае).

Вы хочэце казки?—ну, добра, ну, ладна!
Садзицеся вот дзе, слухайце прыкладна.
Яж збаю, пакуль дзень загляне ў ваконцэ,
Но тольки не казку, а праўду, як сонцэ!

На свеци, на белым, пад Гайнай убогай,
Жыў шляхциц багаты; меў поля йон многа,
И коникаў сытых, и ўсякай скацины,
И грошы, што чуць йих ня мерыў асьминай.