Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Прыкупиўшы соли-хлеба,
Привитамо «Долю»,
Як анйола Бога з неба,
Як святую волю!

|}



Беларускай Выданицкўай Суполцэ,

„Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ“.

Прывет вам, прывет з найцямнейшай старонки,
Ат брацеў, ат сйостраў загнаных сваих,
Шлю радасци поўны, шлю с песняю звонкай:
Витайце, сяўцы нам збажынак таких!
Мяцелицы нашу айчызну зглушыли;
Найлепшых авечак уносяць звяры;
Жыццйо тут зацихшы, як сон у магили:
Тут цйомна, не знаци ни дня, ни зары.
Тут крыўды нешчасных галосяць а мшчэнни;
Для духа и цела бракуе тут хлеба
А мора слйоз вечных, гэй, вечных цярпенняў,
Пажараў—сто сонцаў, каб высушыць, трэба!
Хоць силаў гартоўных не стаць тут няможэ:
Их голад, и холад, и кнут гартаваў;
Но сон их, ах! крэпки, хто смелы стрывожэ:
Сябе хто б таким усясильным назваў?…
Вы зоркаю яснай над гэт’кай зямлйою
Усходзице сцежки цямнот асветляць;
Выходзице с светлага знання сяўбою,
Вы хочэце ўспйоных будзиць, паднимаць.