Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

И як тут не смеяцца,
И праўды не сказаць:
Варон на свеце многа,
Ды некаму страляць.
Вот мчыцца пан на парцэ,
Упражка зихациць!
И коники абмыты,
И пански лоб блишчыць!
На цэлы свет с пагардай
Дзиким глядзяць казлом!—
А быўже йон недаўна
Авечак гандляром…
И як тут не смеяцца…
(як выжэй).
Вот хцивец грошы многа
С працэнтаў назбираў,
И хвабрыку паставиў
Людзям заробак даў.
Працуе душ галодных
Эй, соцанки са дзьве;—
А ненасытны хцивец
Крывавы пот гняце.
И як тут не смеяцца…
(як выжэй).
Вот дохтар, пан вяльможны,
Лекар мужчын, кабет,
Вядзе убогих хворых
Ў атдзельны ґабинэт;
Пукнуў, паслухаў троху,
И кажэ рубля даць;
А сам, як быў студэнтам,
Шоў бедным памагаць!…