Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Заплятуць на мяне;
Тольки ў хатцы маей
Зимой свишчэ вихор,
Хлябок вынесе змей,
Дроў ни дасьць пански бор;
Тольки, як памру я,
Прападаю, як мыш, -
Нима хоць бы гнилля
На труну и на крыж…
Тольки, як памру я,
Ни ўмирае беда,
Хоць з магилки маей
Змые насып вада…

|}




∗   ∗

Я мужык беларус,—
Пан сахи и касы;
Цйомны сам, белы вус,
Пядзи дзьве валасы.
Бацькам голад мне быў,
Гадаваў и кармиў;
Беда маткай была,
Праца силу дала.
Хоць пагарду цярплю,
Мушу быць глух и нем,
Хоць свет хлебам кармлю,
Сам мякиначку ем…
С цяжкай працы маей
Карыстаюць усе,
Тольки мне за яе
Нима дзякуй нидзе.