Старонка:Крытыка (Гародня).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А. Дудар. "Вежа". Вершы. Выданьне БДВ. Менск—1928 г., ст. 59. Цана 65 кап.

"Вежа", — ужо пяты па ліку зборнік вершаў Алеся Дудара. У сэнсе тэматыкі, як і ў папярэдніх зборніках, у „Вежы" лёгка заўважыць шчырую любоў аўтара да роднага краю. Нават пішучы пра далёкі Сібір ён і там шукае свайго роднага, беларускага, і ў першую чаргу сваіх зямлякоў-беларусоў:

„І працы будзе тут багата!..
Ну стане сіл, сасмагне кроў.
Беларусы збудуюць хаты
На цаліне другіх краёў..." (ст. 49).

Нават суровы пэйзаж Сібіру і той наводзіць яго на думку аб родным, далёкім, пакінутым:

"І над тайгой, як стужка сталі,
Небеларуская зара.
Чамусьці моўкне сьмех і гоман:
Штось прымушае разважаць —
Страх перад будучыняй цёмнай
Ці па пакінутаму жаль..." (ст. 48).

У той-жа час у зборніку зусім выразна выступае і клясавая лінія Алеся Дудара, яскрава выступае ўся нянавісьць яго да паноў, да абшарнікаў, да буржуазіі, якая яшчэ дагэтуль трымае ў сваіх кіпцюрох амаль не палову нашае бацькаўшчыны. І братом сваім, якія стогнуць у белапанскай няволі, прысьвечаны не адзін з радкоў "Вежы".

Праўда, часам у старых яго вершах, перадрукованых у гэтым зборніку, сустракаюцца ня зусім здаровыя ноткі. Узяць хаця-ж бы для прыкладу верш "Полацак" (ст. 7).

"Чужынцы з ніў тваіх зьбіралі зерне,
Карал гневам і вайной.
Цябе рэспублікі, цябе імпэрыі
Тапталі кованай пятой".

Аднак трэба заўважыць, што Дудар дужа добра разумее і ў большасьці сваіх вершаў, прысьвечаных гэтай тэме, тлумачыць дужа ясна, што справа ў канцы канцоў ня ў "чужынцах", а ў клясавай існасьці ўлады окупантаў, якія апаноўвалі наш край цалкам або паасобныя яго часткі ў той ці іншы пэрыод нашае гісторыі. Замаўчваньне клясавае існасьці гэтых "чужынцаў" носіць у Дудара выпадковы характар, сустракаецца толькі ў старых яго вершах, і ні ў якім разе не зьяўляецца характэрным для творчасьці гэтага пісьменьніка. Увесь зборнік "Вежа" — вельмі суцэльны і паказвае, што такія памылкі ў Дудара ўжо ў мінулым, як у мінулым у яго і тыя пэсымістычныя настроі, што так выразна выступалі ў некаторых вершах з папярэдняга яго зборніку "І залацісьцей і сталёвей".

Большасьць вершаў, зьмешчаных Дударом у "Вежы", прасякнуты бадзёрасьцю. Дудар верыць, што прыдуць сьветлыя "палаючыя" дні:

"Яны прыдуць ў вагнях і іскрах,
Іх строй — хто адолее разьбіць" (ст. 25).

Дудар з надзеяй глядзіць на будучыню, бо ён ведае, што:

"На сьценах Варшаўскіх вакзалаў
Рахункі напішам мы стальлю штыкоў
Пад водблеск сусьветных пажараў" (ст. 23).

Ён верыць, што:

"Я веру: прыгажэйшы ў сьвеце край
Для будучыны дарам не загіне —
І сотні Рафаэляў і Чэліні
У фарбах бацькаўшчыны нашай дагараць
(ст. 12).

Таму-та так і рвецца Дудар у бой з ворагамі, таму-та не лякаюць яго ўдары ворагаў у сучаснасьці. Няхай