Старонка:Крытыка (Гародня).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Заслугоўвае асаблівае ўвагі апошняя бойка з палякамі. Паданы ў поэме малюнак барацьбы падкупляе сваёю сапраўднасьцю.

Таму кожны, хто прачытае „Лясьнічанку“, схіліць галаву перад памяцьцю тысяч загінуўшых барацьбітоў-паўстанцаў, у кожнага паўстане ў думках, як жывы, вобраз шматпакутнай бацькаўшчыны нашай і ў кожнага выкліча жаданьне дапамогі і хутчэйшага вызваленьня. Кожны захопіцца геройствам паўстаўшых рабочых і сялян.

Гэта поэма мае вялікую каштоўнасьць.

Ф. Гарадзенскі.