Старонка:Крытыка (Гародня).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бразы рэжуць вуха сваёю назойлівасьцю, бо ўжываюцца Кляшторным занадта часта. Да гэтае катэгорыі вобразаў трэба далучыць усе гэтыя „Туманы", „марозы", „сьцюжы", „вeі" „агаркі“, „дагараньні" і шэраг іншых.

Тое-ж можна сказаць і пра некаторыя ўлюблёныя Кляшторным эпітэты. Але ў гэтай галіне справа абстаіць яшчэ горш. Тут мы маем цэлы шэраг такіх „навінак“, якія ўжо даўно абрыдлі, бо ў працягу стагодзьдзяў ня выходзілі з ужытку літаратурных анучнікаў усяго сьвету. Да гэтай катэгорыі належаць: „бярозавыя просіні", „сіняватыя плёсы", „Ружовыя вянкі", „залатыя сьцежкі", „сады верасьнёвыя" (у іншых — „ліпнёвыя", „жніўнявыя" і г. д.), „сінь верасьнёвая", „затоны крыштальныя" абмежкі лілёвыя", „восень крыштальная", „сінія пералівы", „сонечныя струны", „розныя туманы", „бярозавыя далі", „соннае лісьце", „звонкія далі", „залацістае лісьце", „расквечаная вясна" і г. д.

Спадчынай богэмшчыны (здаецца, ужо зжытай Кляшторным) гучаць усе гэтыя „ружовыя шклянкі“, „наліўкі ледзяныя", „п'янае юнацкае віно", „першы хмель разбураных надзей". Хаця ўсяго гэтага адмоўнага ў „Светаценях" куды менш, як у ранейшай творчасьці Кляшторнага, аднак і тут для няпрызвычаенага вуха гэтае трухі аж занадта.

„Эстэтнічаньне", як і раней, складае вельмі характэрную для ўсяе творчасьці Кляшторнага рыску. У гэтым Кляшторны ў значнай ступені набліжаецца да Жылкі, з той толькі розьніцай, што трэба прызнаць наяўнасьць у Кляшторнага куды большага густу, і таму ў яго эстэтнічаньне ня носіць такога занадта глуха-местачковага характару, як эстэтнічаньне Жылкі.

Пераходзячы да заўваг пра зьмест зборніку Кляшторнага, перш за ўсё зазначым, што, як і ранейшая яго творчасьць, „Сьветацені“ прасякнуты сумнымі, мэлянхолічнымі настроямі, што вельмі добра стасуецца з яго „марознай", „ледзяной", „п'янай" і іншай „гітарнай“ вобразнасьцю.

Цікавы падыход Кляшторнага да грамадзкага жыцьця свае краіны, які выступае асабліва яскрава ў вершах: „У вёсцы" (ст. 3), „У дарозе", ст. 7, і „Сьцюжа тут, сьцюжа пануе... (ст. 14), Кляшторны зусім не становіцца віцца варожа да сучаснага. Наадварот — ён адносіцца да сучаснага з вялікай спагадаю. Але, пазбаўлены клясавага пачуцьця, Кляшторны ня можа об'ектыўна і зусім спакойна падыйсьці да яго, бачыць яго так, як яно ёсьць і з таго, што ён бачыць, зрабіць правільныя вынікі. Вось таму і атрымліваецца так, што, ня гледзячы на паасобныя нібыта бадзёрыя сказы (чыста лёзунгавага характару), і гэтыя вершы прасякнуты тэю-ж мэлянхоліяй, тым-жа сумам, які зьяўляецца такім характэрным наогул для ўсяе творчасьці Кляшторнага і які, бязумоўна, стварае ў чытача пэсымістычны настрой.

У вершы „У вёсцы" мы маем сапраўды дужа сумны малюнак. Справа адбываецца ясна на фоне, марознае зары" і „вясёлае заве", што зьвініць над стрэхамі „на тысячу гітар"... Сялянская хата „Слодач успамінаў". Зара дагарае „пунсоваю дрожжу". Аўтар (ці асоба ад імя якой аўтар гаворыць, сядзіць і чытае газэту. A сусед, пазяхаючы скрозь сон і дрымоту, заводзіць гутарку на тэму „о пользе распития" самагону і марыць аб тым, каб улада дазволіла „свабодна ціснуць з брагі самагон", без яго „і сьвята, бач, ня ў сьвята", а з ім „сьвятлей на сьвеце жыць"... потым сусед пачынае гаварыць, што —

„твая, Максім,
бач, хата пастарэла.
даўно пара другую будаваць"

а гаспадар адказвае, што яго, нібыта, „зямля адалела", — зямлі „многа" каля яе занадта многа працы, хату будаваць немагчыма. Вось там —