Старонка:Крытыка (Гародня).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Т. Кляшторны. Сьветацені. Выд. БДВ. Менск. 1928 г. См. 42. Ц. 45 к.

Кляшторны — адзін з маладых, але, бязумоўна, здольных нашых поэтаў. Што ў сэнсе настрояў у творчасьці Кляшторнага далёка ня ўсё абстаіць так, як трэба, — гэта знаюць у нас, бадай, усе, і знаюць, трэба сказаць, ужо даволі даўно. У працяг апошняга году шмат хто гаварыў нават, што Кляшторны перажывае крызіс, што талент яго зыходзіць на нішто, што ў сваёй творчасьці Кляшторны застыў, збанкрутаваўся і што далейшы поступ яго нават у галіне формальнай нібыта немагчымы.

Пасьля гэтых гутарак неяк з асабліваю цікавасьцю бярэш у рукі кожны новы яго твор. І што-ж? Наўпярэчкі ўсім гэтым „хаўтурным" гутаркам трэба прызнаць, што ніякага асаблівага крызісу ў творчасьці Кляшторнага не наглядаецца, што разам з большасьцю нашае пісьменьніцкае моладзі, Кляшторны расьце, талент яго разьвіваецца, форма ўдасканальваецца.

Яскравым довадам гэтага зьяўляецца яго новая кніжка „Сьветацені", што ня дужа даўно вышла з друку. Тут мы можам убачыць, бязумоўна, значны поступ Кляшторнага ў галіне формальна-мастацкай. A6 гэтым сьведчыць вельмі старанная, часам надзвычайна выразная чаканка вершаў, тэхнічна добрая, гучная і, часам, сьвежая рыфма. Толькі вось наконт вобразнасьці ня ўсё добра. Вобразы часам стараватыя, — часам немэтаімкнёныя, рэжуць сьвядомасьць чытача нейкім дысонансам з агульным зьместам твору. Некаторыя во-