Старонка:Крытыка Узвышша 1927 01.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

зьяўляецца прадстаўнікамі заходня-эўропэйскай літаратуры: францускай, італьянскай, нямецкай, адзін з беларускай, адзін-з польскай і пяць з расійскай літаратуры. Гэтыя рознастайныя эпіграфы прыдаюць ня толькі архітэктонічнасьці "Вянку“, але яны гавораць і за тое, што наш поэта цікавіўся ўсімі літаратурамі і што ён меў шырокую літаратурную асьвету. З іх мы можам бачыць, што ў творчасьці М. Багдановіча жылі і раўналежна разьвіваліся дзьве плыні: плынь узораў клясычнасьці формы і думак і плынь самабытная, плынь родных крыніц-народнай творчасьці. Ён гэтыя плыні ўмеў пагадзіць, умеў прыдаць ім асаблівай мастацкасьці, гарманічнасьці і сугучнасьці, што надае "Вянку" ня толькі мясцовае нацыянальнае значэньне, але, бязумоўна, і больш шырэйшае; ён уносіць і некаторую сьвежую плынь у заходня-эўропейскую літаратуру апошніх часоў.