Старонка:Крытыка Узвышша 1927 01.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Восьмай і апошняй нізкай у „Вянку" ідзе нізка "Мадонны"; у гэтую нізку ўваходзіць верш "У вёсцы" з эпіграфам:

Lumen coeli, sarcta rosa!
Сьвет нябёс, сьвятая ружа!
А. Пушкін.

і вершаванае апавяданьне „Вероніка" з эпіграфам:

E un pensіer del mіo capo.
Яна -выдумка маей галавы.
Джыованьні

Абедзьве гэтыя рэчы поэтаю напісаны ў 1911 г., летам, калі ён жыў на вёсцы. Цікава адзначыць тут тое, што ў гэтых вершах адчуваецца ўжо захапленьне поэты жанчынай-маткай:

І душы мацярэй нас могуць чараваці;
Вышэйшая краса-ў іх зьлітнасьці жывой.

Ён у Вэроніцы бачыць "двайной красы аблік адзіны": постаць дзяўчыны і рысы маткі; ён перад гэтай двуіснасьцю схіляўся "і конь крылаты да Парнаса" яго "дух імчаў тады". На гэтай нізцы апушчаецца заслона "Вянка".

Адчуваецца, як быццам абасоблена стаіць ад іншых нізкаў-вершаў апошняя нізка; адчуваецца, як быццам некаторая адсутнасьць у гармонічнасьці тэматычнай композыцыі, як быццам нечага не хапае для органічнасьці і суцэльнасьці. Крыху зьяўляецца незразумелым такі мотыў, як захапленьне жанчынай-маткай.

Зараз нам ужо з розных крыніць вядома, што М. Багдановіч напісаў быў нізку вершаў "Каханьне і сьмерць", якую хацеў зьмясьціць у "Вянку" перад цыклем "Мадонны". Гэтай нізкі вершаў асноўным мотывам зьяўляецца-жанчына-парадзіха, жанчына-матка, якая ў мучэньнях памірае, даючы жыцьце дзіцяці.

Некаторыя блізкія таварышы М. Багдановіча, напрыклад, як З. Бядуля, перадаюць такую характэрную біографічна-псыхолёгічную рысу поэты: яму больш падабалася цяжарная жанчына, як дзяўчына, бо ён бачыў у ёй пачатак новага жыцьця, ён яе ідэалізаваў, вось чаму нямала ён ёй і прысьвяціў сваіх вершаў. Хутчэй за ўсё вершы з такімі мотывамі ў яго зьяўляюцца адзнакай псыхолёгічнай, чым літаратурнай.

Таксама некаторыя крыніцы яшчэ гавораць і аб тым, што "Вянок" хацеў поэт папоўніць і перакладамі з Вэрлена, але паколькі яны не ўвайшлі, дык на іхнім разглядзе спыняцца ня будзем.

Каб знайшлі сабе месца і гэтыя нізкі, „Вянок" набыў-бы большай архітэктонічнай закончанасьці.

Тагды-б ён быў сплецены з дзесяці красак, і набыў-бы сымболічнае значэньне ў адносінах да жыцьцёвага шляху творчасьці М. Багдановіча. Дзесяць цыкляў нізак сымболявалì-б сабою дзесяць гадоў, якія поэта аддаў для поэзіі.

Зробім-жа цяпер некаторыя падагуленьні і вывады. "Вянок" складаецца з васьмі трапна названых і бездакорна скампанаваных цыкляў вершаў; ён мае агульную для ўсіх цыкляў увэрцюру, апрача агульнай, ёсьць яшчэ дзьве увэрцюры да паасобных цыкляў: адна да цыклю-"Места", а другая да цыклю "Вольныя думы". Усе цыклі аб'яднаны агульнай назвай "Малюнкі і сьпевы". Эпіграфаў да паасобных цыкляў сем, а да паасобных вершаў адзінаццаць; яны ўзяты з пятнацаці поэтаў: з Дантэ, П. Вэрлена, С. Прудома, В. Гюго, Г. Гэйнэ, Буалё. Боба, Джыованьні, Я. Купалы, Жыглінскага, А. Пушкіна, А. Фета, В. Брусава, Е. Баратынскага і К. Фафанава, з якіх восем