Старонка:Крытыка Узвышша 1927 01.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ват у гэтым абыватальскім "меджду протчым", якое заўсёды ўстаўляе ў сваю размову Мікіта.

_____________

З гэтага кароткага агляду трох п'ес Я. Купалы вывад вынікае сам сабою. Як драматургу, яму мала ўдаліся і спроба даць умоўную сымболічную драму, і спроба пабудаваць сатырычную комэдыю ў карыкатурна-фарсавых тонах. Куды больш, памойму, яму ўдаюцца драматычныя пабудовы рэальна-бытавога характару, дзе ён можа выкарыстаць багацьце сваёй мовы і наогул усе ўласьцівыя яму мастацкія сродкі. Цяжка што-небудь раіць мастаку слова, наколькі ён сам зьяўляецца гаспадаром жанраў сваёй творчасьці. Але ўсё-ж такі, канчаючы гэты нарыс, хочацца пашкадаваць, што з-пад пяра Я. Купалы да гэтага часу не зьявілася вялікай рэальна-бытавой драмы або комэдыі.

14-XІ-1926 г.