Старонка:Крывавы плякат (1930).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I

ДРЫЖАЦЬ ПАЛАЦЫ

На целе —
бізуноў прызнаньні,
а прад вачмі
наган.
Ішлі хлапцы
у партызаны,
ішлі ў зялёны
гай.
Крышыліся
масты і скалы
і войкалі
паны-паліпы.
Пра гэта
песьню людзі склалі, —
сьпяваюць
кожны год
у ліпень.